Голосование
Ці карыстаецеся Вы электроннымі падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі?
Всего 89 человек

Навучэнцам

Дата: 31 марта в 14:48, Обновлено 31 марта в 14:51
НАВУЧЭНЦАМ

Памятай!

  • Бяры кнігу чыстымі рукамі.
  • Не перагінай яе старонак, ад гэтага яны выпадаюць.
  • Не загінай старонкі, карыстайся закладкай.
  • Не чытай кнігу падчас ежы.
  • Не пішы, не малюй і не рабі пазнакі ў кнізе.
  • Вяртай кнігу ў тэрмін (кнігавыдаецца на 10 дзён), яе чакаюць іншыя дзеці.
  • На вуліцу вынось кнігу ў вокладцы.
  • Беражы кнігу, так як гэта ўласнасць школы і дзяржавы.
  • Пры страце кнігі замяні яе раўнацэннай.
  • Падтрымлівай ў бібліятэцы парадак, цішыню.
  • Не перашкаджай працаваць іншым.

  ПРАВІЛЫ, ЯКІЯ НАВУЧАЦЬ ХУТКА І ПРАВІЛЬНА

 здаць падручнікі ў бібліятэку гімназіі

Перад здачай свайго камплекта неабходна:

1. Пераканацца ў цэласнасці камплекта. Калі падручнік ці кніга згублены, неабходна зрабіць адпаведную замену.

2. Зняць вокладкі! Яны спатрэбяцца табе для новых падручнікаў.

3. Калі распаўся пераплет – подклей яго, а таксама праглядзі наяўнасць усіх старонак у падручніку. Пры адсутнасці якіх-небудзь старонак, пастарайся аднавіць іх з дапамогай ксеракапіравання.

4. Сцерці ўсе пазнакі са старонак падручніка.

5. Прыбраць закладкі, лісточкі са сваімі запісамі з кнігі, а таксама непатрэбныя предметы – лінейкі, ручкі і г.д.

6. Акрамя падручнікаў, на лета, неабходна здаць усе кнігі бібліятэкі гімназіі!

7. Навучэнцы 9 і 11 класа, пры вяртанні кніг і падручнікаў у бібліятэку гімназіі, атрымліваюць даведку ад бібліятэкара, пра тое, што ў іх няма запазычанасці. Гэтая даведка неабходная для атрымання атэстата.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.