Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Ці карыстаецеся Вы электроннымі падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі?
Всего 51 человек

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Дата: 23 апреля 2018 в 14:16, Обновлено 26 апреля 2018 в 12:50

Традыцыйна  24 сакавіка па 2 красавіка ў нашай гімназіі прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

Галоўная мэта Тыдня – папулярызацыя кнігі. Зрабіць свята запамінальным, радасным, поўным сюрпрызаў.

Спадзяёмся, што справіліся з гэтай задачай.

А дапамагалі  нам Дораш Станіслаў (навучэнец  10 кл.), Максіменка Аляксандра (навучэнка 7 кл.), Арсеній Уласенка (навучэнец 3 кл) і  Маліноўская Інга ( навучэнка 2 кл.) Галоўнымі  ўдзельнікамі  былі навучэнцы 1-4 класаў.

Адкрыццё Тыдня было ўрачыстым.Прыгожа аформлены кніжныя стэлажы, на якіх размешчаны кнігі розных краін і пакаленняў.

На ранішняй сустрэчы навучэнцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне “Кнігі – юбіляры 2018 года”. У наступныя дні Тыдня дзецям былі прапанаваны розныя  мерапрыемствы: прэзентацыя “Як на кніжкіны імяніны”, дзякуючы якой навучэнцы змаглі даведацца пра ўзнікненне “Кніжкіных імянін” у далёкім 1943 годзе, літаратурнае падарожжа “Галоўны казачнік свету” прысвечанае Х.К. Андэрсену. Кожны дзень дзеці мелі магчымасць сустрэцца з любімымі казачнымі героямі, паўдзельнічаць у розных віктарынах, больш даведацца пра сваіх любімых  пісьменнікаў.  

Напрыканцы Тыдня ўсіх удельнікаў чакаў салодкі сюрпрыз – торт “Кніжцы – імянініцы, а далей гульні,забавы, песні…

Больш фотаздымкаў мерапрыемтства тут>>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.