Голосование
Ці карыстаецеся Вы электроннымі падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі?
Всего 89 человек

Памяткі чытачам і іх бацькам

Дата: 23 апреля 2018 в 13:46, Обновлено 29 марта в 13:00

Памятка па захаванасці падручнікаў

(для бацькоў)

Паважаныя бацькі!

 Вялікая просьба звярнуць ўвагу на захаванасць падручнікаў вашых дзяцей! Паглядзець у якім стане вашы дзеці вяртаюцць іх у бібліятэку гімназіі. Чым далей мы з вамі разамзахаваем школьныя падручнікі, тымменшвам прыйдзецца марнаваць свій бюджэт, купляючы падручнік узамен сапсаванага!

Каб пазбегнуць страт і псуты падручнікаў, кожны падручнік павінен быць акуратна падпісаны ручкай! На кожным падручніку павінна быць вокладка!

Меры па захаванасці фонду падручнікаў:

1. Адказнасць за камплектаванне, улік, захаванне і абмен нясе бібліятэкар.

2. Улік і захаванасць у кожным класе праводзіць класны кіраўнік сумесна з бібліятэкарам.

3. Адказнасць за захаванасць падручнікаў кожнага вучня нясуць самі навучэнцы, а таксама іх бацькі.

4. На працягу тэрміну карыстання падручнік павінен мець трывалую вокладку, якая абараняе падручнік ад пашкоджанняў і забруджванняў.

5. Забараняецца рабіць у падручніку паметкі алоўкам, ручкай і г.д.

6. Забараняецца ўкладаць у падручнік староннія прадметы: аўтаручкі, лінейкі, сшыткі, вырываць і загінаць старонкі.

7. Дома рэкамендуецца захоўваць падручнікі ў адведзеным для іх месцы, недаступным для маленькіх дзяцей і хатніх жывёл, аддаленым ад крыніц агню і вільготнасці.

8. Пры атрыманні падручніка ў бібліятэцы неабходна ўважліва яго агледзець, па магчымасьці скасаваць недахопы. Калі падручнік не падлягае ремонту– звярнуцца ў бібліятэку для замены падручніка, або адзнакі аб недахопах. У канцы навучальнага года прэтэнзіі аб недахопах не прымаюцца, і віна ўскладаецца на навучэнца.

9. Рамонт вырабляць толькі клеем ПВА, ПФ, клеем-алоўкам. Папера павінна быць белай, тонкай. Падручнік, адрамантаваны няякасна, вяртаецца для паўторнага рамонту.

10. Бацькі і навучэнцы павінны захаваць на працягу года ўсе падручнікі цэлымі, без разбурэння сшыўкі кнігі, з наяўнасцю ўсіх старонак без запісаў і адзнак.

11. У выпадку псуты падручніка, бацькі абавязаны замяніць непрыдатны для карыстання падручнік– новым, раўназначным.

Дзякуй за разуменне! 

Выказваем надзею, што сумесныя нашы з вамі намаганні прадоўжаць жыццё школьных падручнікаў

Парады бацькам

У кожным доме павінен быць куток чытання."Асабістую" бібліятэку вучня камплектаваць трэба ў залежнасці ад інтарэсаў, ўзросту.

Фарміруючы чытацкую цікавасць, варта паклапаціцца, каб дзеці чыталі разнастайную літаратуру: казкі, прыгоды, навуковаую фантастыку, вершы, гумарэскі, аповесці, байкі.

Што ж пажадана мець у асабістай бібліятэцы малодшага школьніка?

 Перш за ўсё, даведачныя выданні, дзе можна знайсці матэрыял пры падрыхтоўцы рэфератаў, паведамленняў. Карысна набыць навукова-папулярную і навукова-мастацкую літаратуру па праграме школьнага навучання, слоўнікі, атласы.

У кутку чытання абавязкова павінны быць любімыя дзецьмі мастацкія творы: гэта могуць быць падораныя з памятным надпісам кнігі, апавяданні пра любімых жывёл, або пра герояў прыгодніцкіх апавяданняў. Галоўнае, каб дзіця ставілася да кніг беражліва, перачытвала іх. Павінны быць і кнігі, звязаныя з яго захапленнямі, або кнігі, які дапамагаюць яму развіць свае здольнасці.

 Прывучаць да кнігі варта паступова, нарошчваючы складанасць чытання. Пры гэтым важна навучыць дзяцей дзяліцца сваімі ўражаннямі і сумненнямі.

 Перш чым набываць кнігу для хатняй бібліятэкі, варта азнаёміцца са зместам: прачытаць анатацыю, прагледзець некалькі старонак, звярнуць увагу на ілюстрацыі.

 На першым часе мэта згодна купляць невялікія па аб'ёме кніжкі з вялікімі малюнкамі, імкнуцца, каб дзеці запаміналі аўтара і назву кнігі. Прывучайце дзяцей пры самастойным чытанні фіксаваць ўзнікшыя пытанні, цікавыя месцы з кнігі.

Дзецям вартадаць права самастойна вызначаць кола свайгочытання, неабходна ўлічваць палавыя адрозненні дзяцей. Для зацікаўленасці дзіцяці чытаннем пажадана праводзіць літаратурныя гульні: адгадванні твора па словах (ілюстрацыіях), разгадванне «хітрых» пытанняў.

Каб дапамагчы дзіцяці арыентавацца ў свеце кніг, выбраць пэўную кнігу для чытання, варта хоць зрэдку наведваць разам з ім дзіцячую бібліятэку, кнігарні.

Наяўнасць кніг у доме або запіс дзіцяці ў бібліятэку не гарантуе, што ён будзе любіць чытаць.

Толькі арганізацыя бацькамі ўмоў для чытання, сумесныя сямейныя чытанні дапамогуць сфармаваць чытацкую цікавасць у дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.