Дабрачынная акцыя "Ад усёй душы!"
З 7 па 14 студзеня прайшла дабрачынная акцыя "Ад усёй душы!" Гімназістамі было сабрана і аформлена 15 падарункаў для грамадзян горада, якім патрэбна дапамога. 13 студзеня разам з работнікамі Цэнтра сацыяльнай дапамогі падарункі былі дастаўлены па адрасах. Найбольш актыўны ўдзел прынялі навучэнцы 2Б, 2 В, 3 Б, 4 А, 4 Б, 6Б, 7Б, 9А, 9 Б, 10 Б класаў. Вялікі дзякуй бацькам за дапамогу!