Навіны
навіны
Каждый гражданин обязан знать порядок действий при получении сигнала «ВНИМАНИЕ ВСЕМ»
16.02.2023 года быў праведзены раённы конкурс " Школа бяспекі - 2023", па выніках якога ДУА " Гімназія г. Асіповічы" заняла 1 месца. Віншуем з перамогай ! А ў асабістым заліку Быхаўцова Таццяна ( 4 клас), Сівіцкі Рэнат ( 6 клас) і Русаковіч Максім ( 10 клас) таксама занялі 1 месца. Малайцы!
Віншуем каманду гімназіі, якая заняла 2 месца ў раённых спаборніцтвах па зімовым шматбор'і " Здароўе" сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада.
1 месца ў намінацыі " Праект па грамадзянска-патрыятычным выхаванні" ў раённым этапе рэспубліканскай выставы- конкурса " Будучае пачынаецца сёння"атрымала Чысцякова Ларыса Мікалаеўна, педагог-арганізатар, і 2 месца ў намінацыі " Інфармацыйна- метадычная папка" атрымала Цяслёнак Таццяна Віктараўна, настаўнік англійскай мовы. Віншуем з перамогай!
Падведзены вынікі абласнога фестывалю метадычных ідэй "Выбор профессии - выбор будущего". Лаўрэатамі фестывалю ў намінацыі "Путь к выбору профессии" сталі настаўнікі гімназіі Маціеўская Жанна Аляксандраўна, настаўнік бяілогіі, і Няверка Інэса Уладзіміраўна, настаўнік працоўнага навучання. Жадаем настаўнікам творчага натхнення і новых перамог!!!
Дыплом ІІІ ступені атрымала Трыбушэўская Крысціна на абласным этапе рэспубліканскага конкурса праектаў па эканоміі і беражлівасці " Энэргамарафон" ( кіраўнік Моўчан Ж.В.).
Віншуем Пацкевіча Леаніда, які заняў 2 месца, і Лучыновіча Максіма, які заняў 3 месца, на раённых спаборніцтвах па біятлону " Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў 2022/2023 навучальным годзе сярод дзяцей і падросткаў 2010 - 2011 гг.р і 2012 - 2013 гг.р. Малайцы, гімназісты!
Віншуем каманду гімназіі, якая заняла ІІ месца ў раённай спартакіядзе сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе! Малайцы! Так трымаць!
Віншуем Дораш Святлану Анатольеўну, настаўніка матэматыкі, і Альхімовіч Вольгу Пятроўну, настаўніка пачатковых класаў, якія сталі пераможцамі ў конкурсе прафесійнага майстэрства " Настаўнік года". Ганарымся такімі настаўнікамі гімназіі!
З 7 па 14 студзеня прайшла дабрачынная акцыя "Ад усёй душы!" Гімназістамі было сабрана і аформлена 15 падарункаў для грамадзян горада, якім патрэбна дапамога. 13 студзеня разам з работнікамі Цэнтра сацыяльнай дапамогі падарункі былі дастаўлены па адрасах. Найбольш актыўны ўдзел прынялі навучэнцы 2Б, 2 В, 3 Б, 4 А, 4 Б, 6Б, 7Б, 9А, 9 Б, 10 Б класаў. Вялікі дзякуй бацькам за дапамогу!
З 09.01.2023 па 13.01.2023 у г.Магілёве пройдзе ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Прадстаўляць Асіповіцкі раён будуць 14 навучэнцаў гімназіі: Палешчук Васіліса, Рашэтнікава Ксенія, Зэйдэль Анастасія, Алферчык Анастасія, Барташ Данііл, Кубар Дар'я, Сямёнава Ганна, Сладзікаў Антон, Быхаўцоў Сцяпан, Аўсянік Антон, Хаванская Ганна, Цымбарэвіч Вікторыя, Сінькевіч Яраслаў, Пратасіч Уладзіслаў. Жадаем поспехаў нашым гімназістам і чакаем іх з перамогай!
Другі этап РТ 2022/2023 (ЦЭ і ЦТ)
Апошні дзень чвэрці прайшоў вельмі насычана. Былі падведзены вынікі, узнагароджаны пераможцы, прызёры, актыўныя ўдзельнікі конкурсаў і акцый. А Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі з надыходзячым святам і пажадалі вясёлых і бяспечных канікулаў.
23 снежня ў гімназіі адбыўся КАЛЯДНЫ ПРАВАВЫ ТУРНІР "Адказнасць непаўналетніх", у якім удзельнічалі навучэнцы 10-х і 11-х класаў ГІМНАЗІІ, СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ №4 і №1. Рабяты 11 -га прававога класа гімназіі перамаглі. Віншуем і ганарымся!
Віншуем настаўніка працоўнага навучання Няверка І.У. з дыпломам ІІ ступені ў абласной выставе - ярмарке творчых дасягненняў педагогаў у адукацыйнай вобласці " Працоўнае навучанне" : " Беларускія традыцыі і сучаснасць" у намінацыі " Беларускі сувенір".
Осиповичский РОЧС информирует
Гімназісты разам з настаўнікам гісторыі Гардзеем А.С. і педагогам-арганізатарам Чысцяковай Л.М. расчысцілі ад снега магілу Героя Савецкага Саюза Фёдара Крыловіча. Мы памятаем герояў Вялікай Айчыннай вайны!
Віншуем Трыбушэўскую Крысцiну, навучэнку 9 "В" класа i яе кiраўнiка Моўчан Жану Васіл'еўну з перамогай у конкурсе "100 ідэй для Беларусі"! Ганарымся! Жадаем поспехаў!
Віншуем Сладзікава Антона (11 "Б" клас) і Палешчук Васілісу (9 "В" клас) і іх настаўнікаў Громаву Наталлю Аляксандраўну і Альховік Наталлю Генадзеўну з перамогай у абласным конкурсе работ даследчага характару - Дыпломы ІІ ступені па інфарматыцы і хіміі. Малайцы! Поспехаў вам !