Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 54 человека

Рэжым і структура дзейнасці гімназіі

Дата: 22 марта 2016 в 10:13, Обновлено 8 ноября 2021 в 11:47

Дзверы гімназіі адчынены для ўсіх, хто цягнецца да ведаў і творчасці, хто жадае знайсці верных сяброў і таленавітых настаўнікаў.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія г. Асіповічы" заснавана ў 1990г., статус гімназіі быў атрыманы ў красавіку 1996г. і пацверджаны ў 2003г., 2009 г., ў 2014 г і 2019г.  дзяржаўнай  акрэдытацыяй.

Прыярытэтнымі функцыямі ўстановы адукацыі з'яўляюцца пазнавальныя, выхаваўчыя, развіццёвыя, здароўезберагальнай функцыі ў іх арганічным адзінстве.

Асноўная мэта, над якой працуе калектыў, – фарміраванне ўсебакова развітай асобы, здольнай рэалізаваць свой ітэлектуальны і творчы патэнцыял у дынамічных сацыяльна-эканамічных умовах.

           Перад калектывам стаяць наступныя задачы:

1.    Павышэнне якасці навучання праз маніторынг ведаў, арганізацыю работы факультатываў, далучэнне вучняў да навукова-даследчай дзейнасці, алімпіяднага руху.

2.   Удасканаленне метадычнай работы праз стварэнне аптымальных умоў для развіцця прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

3.    Павышэнне ўзроўню выхаванасці праз далучэнне гімназістаў да разнастайных відаў дзейнасці, актывізацыю работы органаў самакіравання, удзел у акцыях, праектах, конкурсах.

4.    Рэалізацыя здароўезберагаючых прынцыпаў праз аптымізацыю адукацыйнага працэсу з мэтай захавання фізічнага, псіхічнага і духоўна-маральнага здароўя вучняў, прапаганды здаровага ладу жыцця.

Місія  гімназіі:

Стварэнне ўмоў для развіцця нацыянальнай эліты Рэспублікі Беларусь

Навучанне вядзецца на беларускай мове. Вывучэнне англійскай мовы ажыццяўляецца з 3 класа, з 1 класа магчыма вывучэнне замежнай мовы факультатыўна. З 7 класа факультатыўна прапануецца вывучэнне другой замежнай мовы (французскай).  

1 ступень (I-IV класы) ставіць сваёй задачай развіццё і падрыхтоўку вучняў да навучання ў гімназіі. Працуюць чатыры класы (па аднаму ў кожнай паралелі) развіваючага навучання па тэхналогіі “Крок за крокам”.

2-я ступень (V- IX класы) - гімназічнае навучанне.

3-я ступень (IX-XI класы) - гэта гімназічныя класы і класы з павышаным вывучэннем асобных прадметаў. Шырокі выбар факультатыўных заняткаў і курсаў па выбары ў адпаведнасці са схільнасцямі і здольнасцямі вучняў садзейнічаюць станаўленню, самаразвіццю і самарэалізацы асобы гімназістаў. Для развіцця талентаў і здольнасцей вучняў, атрымання імі неабходных навыкаўі ўменняў на базе гімназіі створаны клубы: “Спадчына”, “Ліра”, “Гарызонт”, “Вікторыя”, “Эўрыка”, “Эколаг”, “Сям’я”, гурткі: “Пазнай сябе”, “Майстар”, Карагод”, “Вясёлыя званочкі”, прэс-цэнтр “Vita” і спартыўныя секцыі па баскетболу і валейболу.

Высокі ўзровень вучэбна-выхаваўчага працэсу забяспечвае кваліфікаваны педагагічны калектыў з 60 настаўнікаў. 

У гімназіі створана і паспяхова працуе сацыяльна-псіхалагічная служба.

Рэжым работы гімназіі:        

Гімназія працуе ў адну змену.  Пачатак заняткаў у 8.00.

Працягласць урока — 45 хвілін. Вучэбны год дзеліцца на 4 чвэрці.

Працягласць канікулаў на працягу года — 30 дзен.

Гімназія працуе ва ўмовах пяцідзенага вучэбнага тыдня.

У адпаведнасці  з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07. 2008 г. №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”  адукацыйны працэс  арганізаваны ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, уключаючы пяцідзенны вучэбны тыдзень і шосты дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, выхаваўчых мерапрыемстваў.

Умовы прыему:

Прыём у 1 класы ажыццяўляецца па заявах законных прадстаўнікоў з прадстаўленнем неабходных дакументаў. 

Раім азнаеміцца са Статутам гімназіі.

Наша адміністрацыя:

дырэктар  гімназіі

Мамсікава Святлана Юр’еўна                                                                            тэл.  +3752235 58-4-31

нам. дырэктара  па вучэбнай рабоце

Трусевіч  Алена Пятроўна                                                                                   тэл.  +3752235 58-1-87

нам. дырэктара  па выхаваўчай  рабоце

Лук'яненка Наталля Уладзіміраўна                                                                    тэл.  +3752235 58-1-78

нам. дырэктара  па вучэбнай  рабоце

Баравікова Вольга Аркадзьеўна                                                                          тэл. +3752235 58-1-78

нам. дырэктара па вучэбнай рабоце

Дубінчык Алена Андрэеўна                                                                                  тэл. +3752235 58-1-87

e-mail: gimnazia-osip@osipovichi.gov.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.