Голосование
Ці карыстаецеся Вы электроннымі падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі?
Всего 89 человек

Бібліятэка-медыятэка

Дата: 25 августа 2017 в 11:05, Обновлено 29 марта в 13:28

БІБЛІЯТЭКА-МЕДЫЯТЭКА

“Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”

                                                                                              Францыск Скарына

Мы рады вітаць Вас на старонцы нашай бібліятэкі

НАША ФОТАГАЛЕРЭЯ 

Мэта нашай старонкі – аператыўна інфармаваць аб мерапрыемствах у бібліятэцы, аб новых кнігах, электронных выданнях, публікацыях у перыядычным друку, а таксама прыцягнуць увагу да нашай работы.

Біблятэка з’яўляецца структурным падраздзяленнем гімназіі і яе інфармацыйным цэнтрам, які забяспечвае вучэбнай, даведачнай, галіновай, мастацкай літаратурай, перыядычнымі выданнямі, электроннымі сродкамі навучання.

Бібліятэка валодае вялікай колькасцю разнастайных энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў.

Фонд навукова-метадычнай і мастацкай літаратуры складае — 17 884  экз., падручнікаў — 17224 экз., электронных дакументаў — 365 экз., 8 найменняў перыядычных выданняў.

Да паслуг карыстальнікаў:

• абанемент

• чытальная зала

• медыятэка

• камп'ютар

• МФУ (капір, сканар, прынтэр)

• Інтэрнэт

Супрацоўнікі бібліятэкі:

загадчык бібліятэкі: Вікторыя Васільеўна Дарафейчык

бібліятэкар: Надзея Аляксееўна Байцова.

Медыятэка налічвае каля 100 распрацовак класных гадзін; 100 прэзентацый па здаровым ладзе жыцця, гісторыі, гісторыі Беларусі, аб пісьменніках, паэтах, беларускіх святах, энергазберажэнні і інш.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.