Дабрачынная акцыя "Ад усёй душы!
з 7 па 14 студзеня ў гімназіі прайшла дабрачынная акцыя "Ад усёй душы!" У якой прынялі актыўны ўдзел навучэнцы з 1-га па 11-я класы. Было сабрана 15 падарункаў для людзей, якія патрабуюць увагі і дапамогі. 13 студзеня разам з супрацоўнікамі Цэнтра сацыяльнай дапамогі падарункі былі дастаўлены па адрасах. Найбольш актыўнымі сталі 2Б, 2 В, 3Б, 4 А, 4 Б, 6 Б, 7 Б, 9 А, 9 Б, 10 Б класы.