УВАГА! ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ “ЦУДЫ НА КАЛЯДЫ!”
УВАГА!
ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ “ЦУДЫ НА КАЛЯДЫ!”
Больш за дзве тысячы гадоў свет Каляднай зоркі азарае чалавечыя душы і вядзе нас па няпростых жыццёвых шляхах. А набліжэнне вялікага свята Раства Хрыстова напаўняе дзіцячыя сэрцы чаканнем надыходзячых цудаў і верай у спаўненне мараў.
Жыццё не ўсім дае аднолькавыя магчымасці, але права на Калядныя цуды ёсць у кожнага дзіцяці! У нашых сілах раздзяліць светлую радасць Каляд з тымі, хто знаходзіцца ў складаных жыццёвых умовах і чакае ад нас падтрымкі і ўвагі – выхаванцамі дзіцячых дамоў і прытулкаў, дзецьмі – інвалідамі, дзецьмі з неспрыяльных і шматдзетных сем’яў, дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Толькі разам мы зможам захаваць крохкую дзіцячую веру ў цуды, усяліць надзею ў дзіцячыя сэрцы!
ПЯРВІЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ГА “БРСМ” “ВЕТРАЗЬ” з 1 снежня АБ’ЯЎЛЯЕ ДАБРАЧЫННУЮ АКЦЫЮ “Цуды на Каляды!” і прызывае прыняць ўдзел усіх неабыякавых.
У рамках акцыі чакаем ад вас цацкі (гульні, канструктары, лато), кнігі, канцтвавары (алоўкі, ручкі, краскі, пластылін, клей, каляровую паперу і іншае), адзенне (новае або у добрым стане), падарункі і сувеніры зробленыя сваімі рукамі, паштоўкі з пажаданнямі;
Усе сабраныя рэчы (спачатку збіраюцца ў класах) прыносіць да 14 снежня ў кабінет дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый №318 для афармлення.
МЫ ВЕРЫМ Ў ДАБРЫНЮ ВАШЫХ СЭРЦАЎ!