Голосование
Ці карыстаецеся Вы электроннымі падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі?
Всего 90 человек

Навуковае таварыства "ПОШУК"

Дата: 21 августа 2017 в 11:51, Обновлено 9 июня в 13:59

Навуковае таварыства

"ПОШУК"

Год заснавання  - 1997 

Матэрыялы канферэнцый Пераможцы алімпіяд Прызеры конкурсаў
Карысная інфармацыя Першы крок ў навуку

  • Навуковае таварыства – добраахвотнае творчае аб’яднанне вучняў, здольных да навуковага даследвання, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню, якія імкнуцца да паглыблення ведаў як па асобных прадметах, так і ў вобласці сучасных навуковых ведаў.
  •  Задачы таварыства:
  •  раскрыццё інтарэсаў і схільнасцей вучняў да навукова-даследчай дзейнасці;
  •  актыўнае ўключэнне вучняў у працэс самаадукацыі і самаразвіцця, знаёмства з метадамі і прыемамі навуковага пошуку;
  • прафесійная арыентацыя вучняў;
  • выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, высокіх маральных якасцей і духоўнай культуры.

Членамі таварыства з’яўляюцца вучні 9 – 11 кл., якія пастаянна займаюцца пошукава-даследчай дзейнасцю.

Мэты:

  • Выяўленне адораных вучняў у розных напрамках навуковай дзейнасці;
  • Развіццё творчых здольнасцей вучняў, развіццё кругагляда вучняў у розных абласцях ведаў;
  • Удасканаленне ўменняў і навыкаў самастойнай працы вучняў, павышэнне ўзроўня ведаў;
  • Уцягненне вучняў у навуковы пошук, стымуляванне актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай дзейнасці;
  • Арганізацыя навукова-даследчай  дзейнасці вучняў для ўдасканалення працэса навучання.

Заснавальнікі навуковага таварыства “Пошук”

Шырокая 

Таццяна Федараўна

Намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце

ў 1998-2005 гг. 

Жыгадла

Аксана Леанідаўна

кіраўнік навуковага таварыства “Пошук” на працягу 9  год 

Данілава

Ніна Пятроўна

творца ўсіх самых бліскучых праектаў Таварыства 

Абмоіна

Таццяна Савельеўна

Галоўны храніцель гімназічных традыцый і аўтар школьнага летапісу 

Мадэль дзейнасці навуковага таварыства "Пошук" (скачать)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.